“ВІТ” запрашае на адукацыйны курс для краязнаўцаў
На працягу курса ўдзельнікі:
– Пазнаёмяцца з інавацыйнымі метадамі працы з мясцовай гісторыка-культурнай спадчынай (мікрагісторыя, рэгіяналістыка, вусная гісторыя і іншае), атрымаюць практычныя веды адносна найбольш эфектыўных спосабаў працы з комплексам крыніц і навуковай літаратуры па гісторыі і культуры населеных пунктаў і супольнасцяў Гродзенскай вобласці;
– Набудуць ці ўдасканаляць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні і правядзенні краязнаўчых даследаванняў і мерапрыемстваў па папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры;
– Будуць атрымліваць кансультацыі з боку спецыялістаў у пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах тэматыкі курса і рэалізацыі ўласных ініцыятыў у сферы даследавання і папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры.
Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Мэтавая група: краязнаўцы, настаўнікі, музейныя супрацоўнікі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў з Гродна і Гродзенскай вобласці, якія зацікаўлены ў павышэнні кампетэнцый у сферы даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Фармат: тры навучальныя модулі на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродне.
У Курсе могуць узяць удзел асобы, зацікаўленыя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетенцый у сферы даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Удзельнікі павінны мець папярэдні досвед працы з пазначанай тэмай. Удзельнікам курса важна запланаваць час для работы на курсе не меней за 4 гадзіны ў тыдзень, а таксама мець доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт. Апошні тэрмін рэгістрацыі на курс – 22 жніўня 2016 года.
Як зарэгістравацца?
1. Зарэгістравацца на Платформе дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання “ВІТ”. Прамая спасылка: http://edu.vitngo.by/login/signup.php?
Увага! Звярніце ўвагу на патрабаванне да пароля: мінімум 8 сімвалаў, з якіх павінны ўжывацца вялікая літара, маленькая літара, лічба і спецыяльны знак. Прыклад: 9_Learning
2. Зайсці ў скрыню электроннай пошты, якая ўказана пры рэгістрацыі. У аўтаматычным лісце, дасланым пасля рэгістрацыі, націснуць актыўную спасылку і падцвердзіць адрас пошты. Па спасылцы вы патрапіце на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».
Увага! Праверайце таксама папку «спам». Ліст можа трапіць менавіта туды.
3. Зайсці на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ» і абраць патрэбны курс са спіса. Пасля рэгістрацыі на курс вы атрымаеце на электронную пошту аўтаматычнае паведамленне аб залічэнні на курс. Далей вы будзеце атрымліваць інфармацыйныя паведамленні на працягу ўсяго навучання і выконваць тэарэтычныя і практычныя заданні на Платформе ў любы зручны для вас час. Прамая спасылка на Платформу: http://edu.vitngo.by/login/index.php
Дадатковая інфармацыя
Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Андрэя Вашкевіча па электроннай пошце: horadzien@gmail.com
Падрабязная інфармацыя пра курс – у далучаным файле.
Адукацыйны курс праводзіцца ў межах Праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонду “Еўразія”. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016)