Фотафакт: Як жанчыны з Зелянбуда цягнуць на вяршыню Кургана Славы дзёрн
“На двары XXI стагоддзе, а гарадзенскія жанчыны гуляюць у перацягванне канатаў з мяшком зямлі. Як я зразумеў, без дадатковай аплаты. Гэта ж жанчыны, ім напэўна цяжка”, – мяркуе Дзмітрый.
Самі жанчыны не бачаць у такой працы нічога дзіўнага.
“Грошы зарабляць трэба, вось і працуем, часам і мужыкі дапамогуць. У нас калектыў дружны.
Быў падобны выпадак некалькі гадоў таму, калі мы займаліся гарой ля Бернардынскага касцёла. Тады ў Гродна прыехалі французы і ледзь не плакалі, як убачылі нашую працу”.
align=”” width=”725″ height=”531″ >
Курган Славы азеляняюць да свята 9 мая, калі сюды прыйдуць тысячы гарадзенцаў.