Менш за ўсё дармаедаў “здалося” падатковай у Гродзенскай вобласці

У Гродзенскай вобласці такіх людзей было менш за ўсё – толькі 151 чалавек. Для параўнання, у Віцебскай – 183, у Брэсцкай – 287, у Магілёўскай – 363, у Мінску – 716 чалавек (па дадзеных на 29 красавіка).

 

У канцы кастрычніка беларусы пачалі актыўней прызнавацца ў дармаедстве: у першыя тры тыдні красавіка прыходзіла каля 100 чалавек у тыдзень, у апошні тыдзень месяца – 160 чалавек.

 

Са студзеня 2015 года ў Беларусі дзейнічае дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Беларусам, якія не працавалі больш 183 каляндарных дзён у 2015 годзе, прыйдзецца заплаціць падатак на дармаедства – 20 базавых велічынь (3,6 млн з улікам памеру базавай велічыні ў 180 тыс. у 2015 годзе). Міністэрства па падатках і зборах сфармуе спіс плацельшчыкаў збору да 1 жніўня 2016 года, аплаціць трэба будзе да 15 лістапада.

 

Яшчэ да 31 мая беларусы маюць час, каб самастойна паведаміць падаткавікам пра тое ,што яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. За гэта яны атрымаюць зніжку 10% і заплацяць 3,24 млн. Але заплаціць яго трэба будзе не пазней за 1 ліпеня.

 

Фота: Sputnik.by