Гарадзенец збіў двух пенсіянераў з-за таго, што яны прайшлі па яго раёне

|

Злачынства адбылося паблізу дома па вуліцы Паповіча. Пацярпелымі апынулiся пенсіянерка 1953 года нараджэння і мужчына 1960 года нараджэння. Гарадзенцы ішлі да сваякоў у госці, калі нечакана да іх падышоў 18-гадовай хлопец з пытаннем: “Чаму вы ходзіце па маім раёне?”

 

Ён некалькі разоў удараў іх, пасля чаго пайшоў. Не паспелі пенсіянеры падняцца, як хуліган зноў падбег і зноў нанес некалькі удараў.

 

Пасля таго, як хлопец збег, пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю і паведамілі прыкметы зламысніка. Маладога гарадзенца супрацоўнікам міліцыі ўдалося знайсці хутка. Яго затрымалі. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК – “Хуліганства”. У крыві хулiгана было выяўлена 1,87 праміле алкаголю.