Краснасельскія крэйдавыя кар’еры выканаюць ролю Карпацкіх гор
Карціна з’явіцца на экранах у 2014 годзе, да 100-годдзя Першай сусветнай вайны, і прадставіць Беларусь на Канскім фестывалі.
Аповесць Максіма Гарэцкага сучасныя крытыкі ставяць у адзін шэраг з творамі Хэмінгуэя. У цэнтры сюжэта – лёсы двух салдат з супрацьлеглых кааліцый.
Дзеянні фільма разгортваюцца позьняй восенню ў раёне Карпат.
Рэжыссёр стужкі Віктар Аслюк знайшоў патрэбныя, экзатычныя для Беларусі пейзажы ў раёне Краснасельскага. Мастакі і майстры святла, абраўшы неабходныя ракурсы і панарамы, створаць ілюзію прысутнасці гледача ў горных Карпатах.
align=”” alt=”Image 36289″ >
3 лістапада здымаліся першыя дублі. А ўся праца ў раёне Краснасельскага разлічана на тыдзень.
Адну з галоўных роляў у стужцы выканае беларускі актор Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч з “Калыханкі”.
Старыя крэйдавыя кар’еры незадаволілі рэжысёра. Яны моцна зараслі лесам, няма пад’езду для тэхнікі і здымачнага абсталявання.
Затое новыя азёры, якія выкарыстоўвае мясцовае прадпрыемства, цалкам адпавядаюць патрабаванням Віктара Аслюка.
Паводле http://volkovysk.by