З 10 лістапада білеты на цягнікі падаражаюць у сярэднім на 50%

|

Колькі дакладна будуць каштаваць білеты, пакуль невядома. Кошт праезду ў электрычках павялічыцца прыкладна на 30% (900 рублёў за адну зону), у пасажырскіх цягніках – на 50%.

На 50% павялічацца таксама тарыфы на перавозку багажу.

Пасажыры Беларускай чыгункі аплочваюць толькі 12%  выдаткаў на праезд, таму пастанову Мінэканомікі чыгуначнікі чакалі.

 

Цягам тыдня білеты на бліжэйшыя месяцы яшчэ можна набыць па старых коштах.

Апошні раз кошты на паездкі ў цягніках павялічваліся ў студзені 2013 года.

Тады білеты падаражэлі на 17%.

 

Здымак http://freesmi.by