У Гродне абвешчаны суботнік

|

Гэтым разам ягоная мэта – падрыхтоўка гарадскіх тэрыторый, тэрыторый прадпрыемстваў, установаў, аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Гродна да працы ў зімовы перыяд.

Таксама ад працаўнікоў патрабуецца прывесці наваколле ў належны санітарны стан.

 

Папярэдні пазапланавы “добраахвотны” суботнік па рашэнні Гродзенскага гарвыканкама гарадзенцы адпрацавалі 6 ліпеня.

Тады перад гарадзенцамі паставілі задачу добраўпарадкаваць лесапаркавыя зоны, мемарыяльныя комплексы, месцы вайсковай славы, частка людзей працавала на сваіх працоўных месцах.

Грашовыя сродкі, паведамляў тады сайт гарвыканкама, добраахвотна пералічваліся на асобны рахунак фінансавага аддзела.