29,6% жыхароў Гарадзеншчыны зрабілі прышчэпкі ад грыпу
Людзі групы рызыкі (17,2% насельніцтва – старыя, хранічна хворыя, цяжарныя, немаўляты і г.д.) прышчэпленыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
За кошт сродкаў мясцовага бюджэту прышчэпкі атрымалі яшчэ 93134 чалавекі (8,8% насельніцтва).
Імунізацыю 36727 чалавек аплацілі прадпрыемствы.
1490 чалавек звярнуліся ў паліклінікі і прайшлі імунізацыю за ўласныя грошы.
Прышчэпкі лепш рзрабіць да канца восені – за 2 месяцы да меркаванага пачатку эпідэміі грыпу.
Летась прышчэпкі ад грыпу зрабіла 35% насельніцтва Гарадзеншчыны.
Па звестках Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, узровень захворвання на грып у гэтай групе людзей быў на 78,2% ніжэй за астатніх.
Гродзенскія імунолагі сцвярджаюць, што з 100 прывітых супраць грыпу толькі 2-8 чалавек маюць негатыўныя мясцовыя рэакцыі (павышэнне тэмпературы і г.д.), якія знікаюць праз 1-2 дні.
Паводле http://gigiena.inbel.biz