“Кубік” запрашае адзначыць Дзень рэвалюцыі гульнямі

|

Польская гульня “Kolejka” (Чарга) ў нашай краіне амаль невядомая, таму магчымасць у яе пагуляць – унікальная. Удзельнікі гульні змогуць выйграць 50% зніжкі на наступныя гульнятэкі, а таксама будуць мець 5% зніжкі на набыццё гульні ў гэты дзень.

Гульцы трапляюць у Польшчу 80-х гадоў, дзе ў людзей – зусім іншыя жыццёвыя мэты і абсалютна празаічныя імкненні. Іх задавальненне залежыць ад завозу тавараў у бліжэйшыя крамы. Вядома, з-за цяжкасцяў з забеспячэннем тавары адпускаюцца ў вельмі абмежаванай колькасці… Гульню выдаў польскі Інстытут Нацыянальнай Памяці і над ёй працавалі прафесійныя гісторыкі, таму адлюстраванне дэфіцытных часоў камунізму можна назваць узорным. У 2012 годзе “Kolejka” атрымала ў Польшчы ўзнагароду “Гульня году”.

Краму-клуб настольных гульняў “Кубік” запрашае 7 лістапада з 16.00 да 21.00 пагуляць у польскую настольную гульню “Kolejka”. У гульні бяруць удзел адначасова толькі пяць чалавек, таму трэба паспяшацца, каб з самай раніцы заняць чаргу! Каб усе змаглі пагуляць, будзе праводзіцца некалькі гульнятэк. Для людзей з чаргі прапануем галаваломкі, лагічныя гульні і гарбату.

 

Дзень савецкай рэвалюцыі ў “Кубіку” будзе святкавацца па адрасе: Гродна, вул. Ажэшка 25, корпус 3, кабінет 214 (2 паверх).

Уваход 20 000 бел. руб. За падрабязнай інфармацыяй сачы УКантакце