У лесе каля Гродна жыў нелегал

|

Знаёмых і родных у Беларусі затрыманы не меў, таму вырашыў пасяліцца ў лесе. Саграваўся каля вогнішча.

Да высвятлення асобы і ўсіх акалічнасцяў справы затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

Яшчэ адну жыхарку Пярмі знайшлі ў гарадзенскіх лясах месяц таму.

Знясіленую 56-гадовую жанчыну каля вёскі Альшанка Гродзенскага раёна ўбачыў грыбнік.

Яна распавяла, што прыехала ў Беларусь у ліпені. На радзіме яна выкладала геаграфію, тут уладкавацца на працу не здолела.

Дзе жыла расіянка ўвесь гэты час засталося невядомым.

Жанчыну 2 тыдні лячылі ў шпіталі, а пасля дэпартавалі з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на год.

 

Паводле http://perspektiva-info.by