Будаўніцтва Астравецкай АЭС пачынаецца сёння
На сёння прызначана заліўка першага бетону, піша interfax.by.
Указ “Аб узвядзенні Беларускай атамнай электрастанцыі”, які дазволіў “Расатаму” пачаць працы, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 лістапада.
Падрыхтоўчыя працы, якія беларускі бок вёў апошнія 2 гады, скончаныя.
На сёння створаная неабходная інфраструктура, распрацаваная праектная дакументацыя, Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі атрымала ліцэнзію на “права дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ў частцы працы па ўзвядзенні ядзерных установак”.
Генеральны кантракт на будаўніцтва АЭС Беларусь і Расія падпісалі ў ліпені 2012 года.
У лістападзе мінулага года падпісанае пагадненне пра вылучэнне Беларусі расійскага дзяржаўнага экспартнага крэдыту ў памеры 10 мільярдаў даляраўд
Першы блок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю летам 2018 года, другі – у 2020 годзе.
Магутнасць будучай АЭС – да 2,4 тысячы МВт.
Супраць будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы выступаюць эколагі. Простыя беларусы таксама апасаюцца ўзвядзення атамнай станцыі.