Беларускія няўрадавыя арганізацыі патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС
На думку Асамблеі, будаўніцтва катлавана атамнай станцыі, распачатае 31 мая, вядзецца без узгаднення праекта Астравецкай АЭС, на што ўказвае паведамленне афіцыйнай прэсы пра пачатак праектавання АЭС і выбарку катлавану.
У прынятай удзельнікамі Асамблеі рэзалюцыі гаворыцца:
“Усе рашэнні пра будаўніцтва АЭС у Беларусі прынятыя недэмакратычным, антыканстытуцыйным шляхам, з парушэннем нацыянальнага заканадаўства і міжнародных дамоўленасцяў, экалагічных правоў грамадзян Беларусі і жыхароўсуседніх … краін. … Пра гэта сведчыць артыкул 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, што дэкларуе бяз’ядзерны статус краіны. Рашэнне пра будаўніцтва АЭС у Беларусі было прынятае без уліку меркавання грамадзян, без правядзення рэферэндума, якога патрабуе артыкул 73 Канстытуцыі краіны”.
Будаўніцтва АЭС, сцвярджаецца ў рэзалюцыі Асамблеі, вядзецца з парушэннем міжнародных экалагічных канвенцый, Орхускай і Espoo.
Асамблея няўрадавых арганізацый заклікала сакратарыят канвенцыі Espoo (Канвенцыя пра ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксце) прыкласці намаганні для спынення будаўніцтва на час разбіральніцтва, якое вядзецца.
Заяўляецца таксама пра недапушчальнасць дзеянняў праўрадавых аб’яднанняў па арганізацыі так званага грамадскага маніторынгу будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Мэтай гэтага, на думку ўдзельнікаў Асамблеі,ёсць легітымацыя праекта Астравецкай АЭС і наданне яму бачнасці падтрымкі з боку грамадскасці.
Асамблея НГА — найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднанне няўрадавых дэмакратычных арганізацый і ініцыятыў, у яе ўвахордзяць больш за 300 арганізацый.
Паводле http://belapan.by
Здымак http://zaprirodu.livejournal.com