Канцэпцыя футбольнага манежа ў Пышках узгоднена, але колеры рэкамендавана змяніць
У перыяд абмеркавання, з 4 да 28 студзеня, гарвыканкам атрымаў два электронныя звароты наконт праектавання аб’екта. Грамадзяне прапаноўвалі размясціць у футбольным манежы пляцоўкі для гульні ў бадмінтон. Гэтыя прапановы былі адхілены, бо, паводле камісіі, не мелі дачынення да прадмета абмеркавання.
Як будзе выглядаць футбольны манеж у Пышках? Праект выставілі на грамадскае абмеркаванне
Абласны архітэктурна-горадабудаўнічы савет вырашыў, што грамадскае абмеркаванне адбылося і адпавядала патрабаванням да яго правядзення.
Таксама савет рэкамендаваў пры праектаванні забяспечыць карэктнае і арганічнае ўключэнне аб’екта ў навакольнае асяроддзе і звярнуць асаблівую ўвагу на колеравыя рашэнні.
На месцы будаўніцтва футбольнага манежа ўсталявалі памятны знак
Чытай больш:
Дзе пабудуюць футбольны манеж у Гродне пакуль невядома. Каложскі парк – не канчатковы варыянт