Фірма расійскага мільярдэра Аляксандра Луцэнкі інвестуе ў Смаргоні больш за 100 млн долараў

|

Летась кампанія ўжо запусціла лагістычны тэрмінал для перавалкі круп, зерня і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, захоўвання і перавозкі раслінных алеяў. Зараз жа пачынаецца будаўніцтва маслаэкстракцыйнага завода для перапрацоўкі рапсу і соі. Працы павінны пачацца ў другой палове 2016 года, піша TUT.BY.

 

“Белагратэрмінал” – частка групы кампаній “Садружнасць”, якая на 90% кантралюецца Аляксандрам і Наталляй Луцэнка. Іх сумесную маёмасць часопіс Forbes ацэньвае на 1,6 млрд долараў.

 

Сям’я Луцэнка вядзе бізнес у Беларусі з 1994 года. Яны пачыналі з гандлю кормам і кармавымі дадаткамі. У Расіі яны дасягнулі вялікага поспеху. Зараз на тым рынку кампанія з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком соевых бабоў і вытворцам раслінных алеяў, таксама займаецца лагістыкай.

 

Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Люксембургу, а прадпрыемствы ў 20 краінах, у тым ліку Бразіліі, Парагваі, Даніі, ЗША, краінах усходняй Еўропы.