Тыдзень беларускага мыслення ў Гродне: лекцыі, экскурсіі, дыскусіі
Поўную праграму падзей па ўсёй Беларусі глядзіце тут. Ніжэй – праграма мерапрыемстваў у Гродне.
20 верасня (аўторак)
19.00-20.00
Галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3
“Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952)”. Прэзентацыя вынікаў экспедыцыі на Гарадзеншчыну і дыскусія пра ролю вуснай гісторыі ў сучасным інтэлектуальным жыцці Беларусі
Беларускі архіў вуснай гісторыі
21 верасня (серада)
19.00-20.00
вул. Гараднічанская, 32а, капліца грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай
І.Дубянецкая, публічная лекцыя “Пераклады Бібліі ў еўрапейскім культуратворчым працэсе”
19.00-20.00 вул. Савецкая, 3
Адкрытая дыскусія “Як напісаць кнігу пра Радзіму” з удзелам Лявона Карповіча, аўтара манаграфіі “Маё мястэчка Луна-Воля”
Гарадзенская бібліятэка
24 верасня (субота)
16.00-18.00, ля ўваходу на старыя гарадзенскія могілкі па вул. Антонава
Андрэй Вашкевіч вядзе экскурсію “Старыя гарадзенскія могілкі”