Фотафакт: Бурмістр Аўгустова плыве ў Гродна на байдарцы
Войцех Валюлік – былы прафесійны спартсмен-байдарачнік, шматразовы медаліст чэмпіянату Польшчы. Разам з ім на двух байдарках-чацвёрках адправіліся таксама дэпутат гарадскога савета Адам Высоцкі і прафесійныя спартсмены, у тым ліку алімпійцы.
Бурмістр Аўгустова прыплыве на байдарцы на сустрэчу з Мечыславам Гоем
Бурмістр пераадолее па вадзе 170 кіламетраў праз тры ракі, 10 азёр і дзве мяжы. 35 кіламетраў з Нямнова ў Гродна ён будзе ісці супраць плыні Нёмана. Мэта – паказаць значэнне партнёрскіх адносін паміж суседзямі.
Фота: wspolczesna.pl