З-за дэнамінацыі іпэшнікаў папрасілі сплаціць адзіны падатак да 1 ліпеня

|

Гэта звязана з тым, што з правядзеннем дэнамінацыі банкам прадастаўленае права 1 ліпеня 2016 года не ажыццяўляць разліковае і касавае абслугоўванне кліентаў альбо прыпыняць аказанне кліентам асобных відаў паслуг па ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, паведамляе БЕЛТА.

 

“Пры такіх абставінах, улічваючы, што апошнім днём выплаты адзінага падатку за ліпень 2016 года з’яўляецца 1 ліпеня, звяртаем увагу індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку на неабходнасць загадзя паклапаціцца аб своечасовай выплаце адзінага падатку”, – падкрэслілі ў міністэрстве.

 

У прэс-службе нагадалі, што ў адпаведнасці з арт.52 Падатковага кодэкса Беларусі ў выпадку выканання падатковага абавязацельства ў больш познія тэрміны ў параўнанні з устаноўленымі заканадаўствам налічваюцца пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі, уключваючы дзень выплаты (спагнання), на працягу ўсяго тэрміну невыканання падатковага абавязацельства пачынаючы з дня, якi iдзе за ўстаноўленым падатковым заканадаўствам днём платы падатку.