Бясплатныя трэнінгі па зумбе, тай-бо і ёзе правядуць у Пышках

|

Зумба спалучае ў сабе элементы сальсы, фламенка, румбы і ча-ча-ча, пры гэтым не патрабуе дакладнага капіявання рухаў. Праводзіць трэніроўку  будзе Аліна Паланевіч, ліцэнзаваная інструктарка праграмы Zumba Fitness.

 

 

Што да магчымасці выкарыстоўваць зумбу у якасці трэніроўкі, то меркаваннем адмыслоўцай, яна вельмі  пасуе – у працу ўключаюцца ўсе групы мышцаў. Апроч магчымасці палепшыць ўласную фізічную форму трэніроўкі ў Пышках могуць стаць для удзельнікаў добрай нагодай, каб пабавіць час з сям’ёй, сустрэцца з сябрамі ці  пазнаёміцца з новымі людзьмі.

 

Таксама ў  межах праекта запланаваны  бясплатныя  суботнія заняткі ў Пышках па функцыянальных трэніроўках, тай-бо і ёзе. Расклад заняткаў можна знайсці на старонцы праекта