У гіпермаркеце АЛМІ з’явілася арт-лаўка з бясплатным Wi-Fi

|

Хаця інтэрнэт будзе бясплатным, па заканадаўстве ўладальнік публічнай кропкі доступу павінен забяспечыць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў. Таму кожнаму кліенту трэба будзе прайсці рэгістрацыю з дапамогай SMS.

 

Сама лаўка выканана па ўзоры арт-аб’екта “прышчэпкА”, створанага беларускім мастаком Ігарам Леонцьевым. Мяркуецца, што з дапамогай яе жыхарам Гродна будзе прасцей трымаць сувязь са светам у час пакупак.