Вясна. Блюз. Шалкевіч. У тэатры лялек пройдзе канцэрт гарадзенскага барда
“Мы нарадзіліся тут і працаваць павінны тут, таму што тут наша публіка. Дзе б мы ні былі, сярод якіх эмігрантаў не выступалі, менавіта тут, дзе чалавек нарадзіўся, яго месца і там яго найвялікшая папулярнасць”, – такой думкі прытрымліваецца акцёр, бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч.
Назву “Вясна. Блюз” мае таксама кніга вершаў і песень барда, што вышла ў 2009 годзе ў выдавецтве “Дзеяслоў”.
“Ідзіце за білетамі, бо я потым нічога не змагу зрабіць!!! Дзякуй! Запрашаю!” – паведамляе музыкант на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Білеты на імпрэзу каштуюць 80 і 100 тысяч. Набыць іх можна у касе тэатра лялек ці анлайн. На вечар 16 лютага колькасць праданых білетаў ужо набліжалася да паловы.