“Алка-тур” у Мацюкі: грамадзянін Літвы нелегальна перайшоў беларускую мяжу, каб далучыцца да застолля
Жыхар памежнага Шальчынінкайскага раёна патлумачыў, што яго запрасілі на застолле з алкаголем сябры з беларускай вёскі. Каб не прымушаць таварышаў чакаць, ён скараціў шлях і пайшоў наўпрост праз мяжу.
Беларускія памежнікі паінфаравалі пра выпадак літоўскіх калег, парушальніка затрымалі для далейшага разбіральніцтва.