Гродна чакае вясельны бум

|

Дырэктар Дома грамадзянскіх абрадаў гарвыканкама Галіна Казакова:

У Доме грамадзянскіх абрадаў на 29 і 30 красавіка ўжо прынята 86 заяваў. 

 Красавіцкая актыўнасць пар звязаная не толькі са сканчэннем паста, але і з забабонам, што ў маі заключаць шлюб непажадана.  

Хаця, упэўненыя  ў сабе і сваім каханні маладыя людзі не баяцца ніякіх забабонаў. На май ужо пададзена 30 заяваў аб рэгістрацыі шлюбаў.


У мінулым годзе ў Гродне створана 3039 сямей, толькі ў Доме грамадзянскіх абрадаў – 1391. Амаль 30% з іх – паўторныя.

 

У асноўным гродзенцы бяруць шлюб ва ўзросце 20-29 гадоў.

Найстарэйшым жаніхом летась стаў 94-гадовы мужчына, нявестай – 79-гадовая жанчына.

А  самай маладой нявесце не было і 16 гадоў.

 

Летась у Доме грамадзянскіх абрадаў зарэгістравалі 114 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі,  у асноўным з Расіі, Украіны і Польшчы.

Радзей – з Францыі, ФРГ, Літвы, Кіпра, Маўрытаніі, Марока, Пакістана, Сірыі, Лівіі, Вялікабрытаніі, Канады, Ізраіля, Кітая.

 

Паводле http://grodnonews.by

Фота з сайта http://telegraf.by