Адкрытая дыскусія: Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам

|

14 красавіка Гарадзенскі калегіум запрашае на дыскусійную сустрэчу на тэму “Жыццё паміж Захадам і Усходам – гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?”.

Свой погляд на праблему прадставяць гісторыкі Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць.

 

Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і нават не дапускаем думкі, што можа быць іначай. Жыць на памежжы – гэта ўвесь час змагацца за сябе і сваё месца на гэтай зямлі.

 Як на нас, на станаўленне нашай нацыі ўплывала і ўплывае гэтае існаванне паміж Захад і Усходам? Жыццё паміж Захад і Усходам – гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?

Вядучыя гродзенскія гісторыкі сцвярджаюць – беларусы: нацыя Памежжа, і гэта нашая перавага над іншымі народамі.

Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць – аўтары ўнікальнай манаграфіі “Белорусы: нация Пограничья”, якая выйшла ў выдавецтве ЕГУ, ацэняць уплыў цывілізацыйнага Памежжа на лёс беларускай нацыі.

У кантэксце гэтага Памежжа разглядаюцца асноўныя этапы палітычнай і культурнай гісторыі беларускіх земляў да канца 18 ста, аналізуюцца асаблівасці фармавання беларускай нацыі ў 19-пач. 20 стст. і закранаецца праблема беларускай культуры памяці на прыкладзе Другой сусветнай вайны.

 

Дыскусія ладзіцца Гарадзенскім Рухам за Свабоду па адрасе: Гродна: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Пачатак у 18.30.