Урбаніст Свят Мурунаў прыедзе ў Гродна з лекцыямі і воркшопам пра горад і гарадскую прастору
Свят Мурунаў – расійскі ўрбаніст, эксперт і выкладчык Цэнтра тэрытарыяльных ініцыятыўАрхполіс (archpolis.org), куратар праектаў інстытута “Прыкладная ўрбаністыка”, эксперт ВШУ, інстытута Стрэлка.
Праграма лекцый і воркшопаў:
Воркошоп працягваецца тры дні з 10.00 да 17.00. Вітаецца трохдзённы ўдзел, бо праграма ўсіх дзён звязаная. Падзея ў VK.
29 красавіка
10.00 – 14.00 Установачная прэзентацыя
– Сацыяльныя тэхналогіі / праектны мэнэджмент
– Пастаноўка задач агульная / асабістая
14.00 – 15.00 Лекцыя “Сеткавая мадэль горада”
Якія тыпы гарадоў бываюць; хто і як кіруе развіццём горада, якія сцэнары развіцця або памірання гарадоў рэалізуюцца зараз; як разумець развіццё горада; як бізнес, улада і супольнасці могуць паўплываць на развіццё горада; да чаго прыводзіць адсутнасць дыялогу або аднаго з суб’ектаў; як гораду захаваць сваю ідэнтычнасць і ўбудавацца ў сучасныя працэсы.
15.00 – 17.00 І Частка воркшопа: “Ментальная карта горада”
– Выяўленне гарадскіх праблем
18.00 – Лекцыя “Стратэгія развіцця горада праз стварэнне сеткі гарадскіх супольнасцяў”
Асноўная праблема развіцця гарадоў – канфлікт паміж уладай і бізнесам і адсутнасць гараджан, здольных заявіць свае правы на горад; хто такія гарадскія супольнасці, ці ёсць яны ў Гродне, і як праз культуру / адукацыю / гарадскае асяроддзе можна змяніць стаўленне да сябе і горада; як і навошта ствараць нефармальныя суполкі; чаму менавіта сетка, а не цвёрдая іерархія з начальнікамі і камітэтамі; як уладкавана супольнасць і што такое агульныя рэсурсы.
30 красавіка – ІІ частка воркшопа
10.00 – 13.00 – Даследаванне раёнаў Гродна (для тых, хто будзе прысутнічаць падчас “ментальны карты горада”)
13.00 – 17.00 – Збор і абмеркаванне вынікаў
– Стварэнне “ментальнай карты”
– Падзел на каманды
– Выбар праблемы / праекта, пастаноўка задач у групе
– Праца ўнутры каманды
– Рэфлексія па выніках дня
– Фіксацыя вынікаў / чэк па мэтах і задачах
– Прэзентацыя вынікаў праектнай дзейнасці ўнутры каманды
– Групавая рэфлексія / фармаванне дарожнай карты / карты кантактаў / рэсурсаў па працягу кожнага праекта
18.00 Лекцыя “Грамадскія прасторы” або “Сацыяльны капітал”
Асоба, каштоўнасці, прынцыпы, што цяпер вызначае чалавечы капітал, чаму важныя не толькі ўменні / кампетэнцыі, але і час каб іх ужыць і сацыяльныя сувязі з кім іх можна падзяліць; чаму шчасце – сацыяльная з’ява; праблемы культуры / адукацыі / гарадскіх прастораў з пункту гледжання чалавечага шчасця, як звязана творчасць і сацыяльны капітал / лекцыя з прыкладамі / гумарам і філасофіяй / плюс некалькі эфектыўных метадаў самааналізу.
1 мая
10.00 – пачатак
Праграма трэцяга дня будзе пабудавана зыходзячы з вынікаў першых двух.
18.00 – Лекцыя “Новыя грамадскія прасторы”
Розныя падыходы да грамадскіх прастор, што такое парк з пункту гледжання ўлады / бізнесу / гараджан, якім чынам і хто павінен праектаваць, што павінна быць у парку, а чаго не павінна быць, чаму ў парках сумна або брудна, што такое сацыяльнае праектаванне і як далучаць гараджан у гэтую працу, прыклады новых грамадскіх прастор, як і хто можа арганізаваць падзею ў парку, роля творчых супольнасцяў у грамадскіх прасторах.