Фару Вітаўта “намалююць” у начным небе ў першы дзень Фестывалю нацыянальных культур
Запланавана паказаць некалькі мадэляў, бо Фара цягам сваёй гісторыі неаднаразова перабудоўвалася, была і каталіцкім і праваслаўным храмам. Вядучыя раскажуць пра гісторыі помніка і пра тое, як гарадзенцы яго страцілі. У цырымоніі прымуць удзел гарадзенскія хоры, таксама ўдзельнікі пачуюць званы галоўных святыняў горада.
Памятны знак, усталяваны на месцы ўзарванага камуністамі ў 1961 годзе касцёла, будзе мець выгляд паўразбуранай аркі. Аўтар помніка – гарадзенскі скульптар Сяргей Більдзюк.
Здымак harodnia.com