Аматарскі хакейны клуб “Авангард” з Гродна стаў срэбным прызёрам міжнароднага турніру ў Латвіі

|

Год таму нашы хакеісты здолелі ўзяць першае месца, у гэтым годзе крыху не атрымалася. Але хлопцы не хвалююцца і праз год плануюць вярнуць сабе званне чэмпіёна.

 

Аматарскі клуб “Авангард” існуе чатыры гады. За гэты час хакеісты прынялі ўдзел у многіх турнірах, дзе станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі. Фінансаванне ў камандзе ідзе за кошт гульцоў, але хакеісты хацелі б, каб гарадзенскія ўлады звярнулі на іх увагу і дапамаглі з фінансавання для развіцця аматарскага хакею ў Гродне.

 

Больш пра “Авангард” можна даведацца на іх сайце avangard.grodno.by