Цягнік з Гродна ў Кракаў будзе ў раскладзе да канца 2017 года. Цана за білет да Кракава – 21,4 еўра
Тэставы цягнік з адным вагонам прыехаў у Гродна 19 жніўня. Тады ж стаў вядомы расклад будучага спалучэнне – з Гродна ён выедзе ў 15.32, у Кракаве будзе праз 8,5 гадзін – у 23.04. Прыбыццё ў Беласток – 17.08 , у Варшаву – 20.15.
У адваротны бок цягнік выедзе з Кракава ў 4.46, з Варшавы ў 7.32, з Беластоку ў 10.36, з Кузніцы ў 12.44. Прыезд у Гродна ў 14.22.
У Беластоку вагон будуць адчапляць ад цягніка “Ганьча” (Кракаў-Сувалкі) і прычапляць да цягніка, што едзе ў Гродна.
Як даведаўся TUT.BY, цана білета з Гродна да Кузніцы складзе 6,1 еўра, да Кракава – 21,4 еўра.
Міністэрства прафінансуе маршрут у межах раскладу руху, які будзе дзейнічаць да канца 2017 года, паведамляе Rynek Kolejowy. Такім чынам новае кіраўніцтва выконвае абяцанне перагледзець рашэнне сваіх папярэднікаў – менавіта міністэрства ў 2015 годзе, пры папярэднім складзе ўраду, вырашыла не фінансаваць больш старых электрычак.