У Гродне ўгналі старэнькі Ford які не ездзіць

|

У гаражным кааператыве па вуліцы Аўтамабільнай стаяў старэнькі Ford Escort. Машына не заводзілася, таму ўладальнік нават не закрываў яе дзверы.

 

Гаспадар не быў у гаражах пяць дзён, а калі прыйшоў туды, то са здзіўленнем выявіў, што яго непрацуючы Ford пераехаў амаль на 500 метраў.

 

Відавочна, камусьці спадабаўся транспартны сродак, і ён вырашыў яго ўкаціць, аднак нешта спалохала зламысніка. Цяпер міліцыя высвятляе яго асобу, крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Угон”.