Гарадзенцы першымі змогуць прыручыць цмокаў
Паводле стваральнікаў гульні, вясёлыя і абаяльныя цмокі змогуць з аднолькавым поспехам упрыгожыць сямейны вечар ці аб’яднаць вакол сябе шумную кампанію. “Прыручайце драконаў, рабіцеся іх сябрамі, ахоўвайце разам свае землі ад шкоднікаў і не давайце адзін аднаго ў крыўду” – вось галоўныя рэцэпты поспеху, што дапамогуць у гэтай настолцы.
Афіцыйная прэзентацыя гульні “Гаспадар цмокаў” ў Гродне пачнецца 28 жніўня ў 13.00. Уваход вольны. Падчас імпрэзы можна будзе набыць гульню ці нават атрымаць яе ў якасці прыза.