Этна-спевы ды песні Анны Герман выканае ў Гродне беларуска-польскі гурт

|

Музыкі – чальцы Таварыства сяброў яўрэйскай культуры з Беластока – выканаюць этна-песні на ладзіна (іўдзея-кастылійская мова) і па-польску, а таксама кампазіцыі з рэпертуару Анны Герман, Булата Акуджавы і іншых. У канцэрце прыме ўдзел таксама ансамбль танца “Мадэрн”.

 

Мэта мерапрыемства – папулярызацыя ідэй талерантнасці праз польскую і яўрэйскую музыку, прафілактыка антысемітызму і іншых праяў дыскрымінацыі.

 

Час: 14 лютага, 18.00

Месца: Канцэртная зала Цэнтра культуры Гродна, вул. Дзяржынскага, 1

 

 

Арганізатары:

Асацыяцыя іўдзея-хрысціянскага дыялогу “Шомэр-Інтэрнэшнл”

Цэнтр культуры г. Гродна