Хочаш першым у Беларусі пабачыць унікальны пакой? Прыходзь на талаку дзіцячага хоспіса

|

Неўзабаве павінен урачыста адкрыцца сэнсарны пакой, на які збіралі сродкі ўсім горадам. Але без дапамогі супрацоўнікі і валанцёры хоспіса могуць не справіцца ў адведзены час.

 

Прыйсці і дапамагчы ў працы можна 11 лютага ў 13.00 па вул. Гагарына, 18, насупраць рэстарана “Тапаз”, уваход са двара. З сабой трэба мець працоўную вопратку, пальчаткі, ёмістасці для ўборкі, рыззё. Даведацца больш можна па тэл. +375 (33) 3108925.

 

Усе, хто дапаможа хоспісу, атрымаюць не толькі чай, каву і пячэнькі, але і змогуць першымі ўбачыць унікальны чароўны пакой для асаблівых дзяцей, аналагаў якога няма ў Беларусі.