Сейм Літвы выступіў супраць будаўніцтва беларускай АЭС

|

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на DELFI, дэпутаты заклапочаныя тым, што зона радыяцыйнага ўздзеяння АЭС у Астраўцы можа пакрыць тэрыторыю Літвы.

За рэзалюцыю, прадстаўленую на разгляд старшынём парламенцкага Камітэта па замежных справах Эмануэлісам Зінгерысам, прагаласавалі 84 дэпутаты, супраць – 2, 4 устрымаліся.

У дакуменце адзначаецца, што палітычная адказнасць за бяспеку аб’ектаў атамнай энергетыкі кладзецца не толькі на краіну, якія развівае такія праекты, але і на трэці бок, які бярэ ў гэтым удзел.

Днямі беларускі пасол у Літве Уладзімір Дражын атрымаў ноту пратэста ў сувязі з заявамі беларускага боку аб тым, што Літва не супраць будаўніцтва АЭС у 50 км ад літоўскай сталіцы.

15 сакавіка эксперты расійскіх экалагічных арганізацый прадставілі доказы эканамічнай неабгрунтаванасці праекта беларускай АЭС і высокай рызыкі карупцыі  пры яго рэалізацыі расійскай карпарацыяй “Росатом”.