У кавярні “Путник” ля аўтавакзала згарэла халадзільная камера

|

У невялікім памяшканні 4х6 метраў агонь пашкодзіў саму камеру, падвесную столь, закапціў сцены і столь, у тым ліку часткова на першым паверсе. Ніхто не пацярпеў, паведамілі ў прэс-службе МНС.

 

Супрацоўнікі кавярні самі паспелі выйсці з небяспечнага памяшкання да прыезду пажарных. Кавярня ў момант загарання яшчэ не працавала, быў санітарны дзень

 

Прычына пажара высвятляецца. Разглядаецца версія з парушэннем правіл карыстання электрасеткамі і электраабсталяваннем – кароткае замыканне.