Надвор’е ў Гродне ў выходныя: воблачна, дажджы і туманы, моцны вецер

|

Сёння, 6 лістапада, воблачна, невялікі дождж у Гродне і асобных раёнах вобласці, слабы туман. Вецер  паўднёва-усходні 1-6 м/с. Тэмпература паветра ў горадзе +5…+7ºС, па вобласці +3…+8ºС. Дзе-нідзе сёння ночу здараліся замаразкі.

 

Заўтра, 7 лістапада, воблачна з праясненнямі. Дажджы ноччу на большай частцы вобласці, днём месцамі. У асобных раёнах туманы. Вецер паўднёвай чвэрці 3-8 м/с. Тэмпература ноччу 0…+4ºС, днём +3…+8ºС

 

У нядзелю, 8 лістапада, пацяплее. Тэмпература ноччу +1…+6ºС, днём +8…+13ºС. Надвор’е воблачнае з праясненнямі, ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с.

 

Наступны тыдзень утрымаецца падобнае надвор’е. Чакаюцца дажджы, тэмпература ад +6…+8ºС у панядзелак да +12…+14ºС у сераду.