На футбольны чэмпіянат у Ліду з’едуцца святары з 13 краін

|

За перамогу пазмагаюцца каманды з Беларусі, Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстану, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі.

Асноўныя гульні пройдуць у спартыўна-аздараўленчым комплексе “Алімпія”, частка адборачных – у Лядовым палацы.

Чэмпіянат распачне імша ў Фарным касцёле Ліды з удзелам усіх святароў-футбалістаў і мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які збіраецца выступаць за зборную каманду Беларусі.

 

Беларуская каманда святароў тройчы ўдзельнічала ў гульнях чэмпіяната Еўропы. У апошні раз заняла восьмае месца з трынаццаці магчымых.

Большасць гульцоў – ксяндзы Гродзенскай епархіі, па 2 святара прадстаўляюць Віцебскую і Мінска-Магілёўскую.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://euroradio.fm