Уікэнд у здымках: 18-19 студзеня 2014

| Без катэгорыі

 

У суботу 18 студзеня ў Драматычным тэатры прайшло свята з нагоды атрымання горадам статусу “Культурнай сталіцы Беларусі”. На сцэне з’явіліся мясцовыя выканаўцы і спевакі звязаныя з Гродна: ансамбль “Белыя Росы”, тэатр “Рада”, Гарадзенская капэла, Галіна Шышкова, Валеры Скаражонак і іншыя.

 

У нядзелю на Юбілейным возеры праваслаўныя вернікі святкавалі Вадохрышча, а выратавальнікі МНС – сваё прафесійнае свята. У гэтым годзе Міністэрству па надзвычайных сітуацыях спаўняецца 15 год. Выратавальнікі, між іншым, паказалі працэс адразання даху ў машыне для выратавання заблакаванага чалавека. Такім чынам яны зрабілі з “Лады” ладны “кабрыялет”.