Запрашаем на ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм!
Удзельнікі слэму: Ганна Аўчыннікава, Антон Янкоўскі, Валера Руселік, Сяргей Астравец, Алесь Кіркевіч, Святлана Куль, Ала Петрушкевіч, Анатоль Брусевіч і іншыя. Многія з іх удзельнічалі ў першым гарадзенскім слэме, які прайшоў вясной мінулага году ў “Крызе”. Гасцямі імпрэзы будуць таксама Аляксей Пяткевіч, Святлана Тарасава і Данута Бічэль.
Жывую фонавую музыку забяспечыць музычны дуэт “Камертон” (скрыпка і гітара).
ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў пятніцу, 24 студзеня, ў антыкафэ “Живое время”, пачатак у 18.00.
Арганізатар слэму – Цэнтр “Трэці сектар”. Партнёры: культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка”.
Слэм – гэта від паэтычнага спаборніцтва, дзе вырашальную ролю вызначае не толькі якасць вершаў, але і манера іх выканання. Удзельнікі па чарзе чытаюць вершы. Кожнаму даецца вызначаны прамежак часу на чытанне. Выступы ўдзельнікаў ацэньваюць гледачы з залы або адмысловае журы. Па выніках галасавання і вызначаецца пераможца. | ||
Здымак з архіву “Твайго стылю”