Дзіцячы хоспіс запрашае гарадзенцаў на дабрачынны спектакль
Спектакль-казка для дзяцей з хоспіса адбудзецца ў другі раз. Упершыню Гарадзенскі дзіцячы хоспіс і “Тэатро” зладзілі такое свята ў красавіку мінулага году.
Мэта акцыі – стварыць у выхаванцаў хоспіса святочны настрой, дапамагчы ім паверыць у цуды і ў добрых людзей.
Уваход вольны. Пачатак спектакля ў 18.00.
Месца: Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая 16.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 29 78 44 887 (дырэктар хоспіса Вольга Шульга)
Здымак з выставы-кірмашу ручных вырабаў “Пад крылом Анёла”, лістапад 2013