Пажар на Ціміразева: цыгарэта ледзь не каштавала жыцця пенсіянеру
Выратавальнікаў выклікаў відавочца – 39-гадовы Андрэй Абуховіч. Ён быў у гасцях па суседстве і, выйшаўшы ў двор, пабачыў дым і пачуў крыкі аб дапамозе. Да прыезду пажарных ён выбіў дзверы, кінуўся ў сярэдзіну і сам выратаваў 68-гадовага мужчыну, які быў у доме. Пенсіянер з апёкамі 1-4 ступені (70% цела) дастаўлены ў шпіталь хуткай дапамогі. Агонь пашкодзіў дах, перакрыццё, сцены і маёмасць у доме.
Высветлілася, што дом належыць 37-гадоваму мужчыну, які сам жыве ў Альшанцы. На Ціміразева жывуць яго бацькі. Жонка пацярпелага пенсіянера за некалькі гадзін да здарэння з’ехала ў госці да сваякоў.
Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае курэнне. Суседзі кажуць, што пенсіянер вельмі шмат паліў. Печка ў доме не выкарыстоўвалася.