У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі

|

Авалодаць у кароткія тэрміны асновамі журналістыкі з дапамогай прафесіяналаў прапануе ўстнова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

 

Стаць слухачамі Школы могуць жыхары Гродна ва ўзросце ад 16 гадоў і больш, а заняткі ў ёй будуць адбывацца з сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны лютага.

 

Арганізатары Школы абяцаюць, што заняткі ў Школе сучаснай журналістыкі будуць праводзіць толькі практыкуючыя журналісты з вялікім досведам працы ў мясцовых і нацыянльных сродках масавай інфармацыі.

 

Прыём заявак у Школу адбываецца да 10 кастрычніка.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра Школу і пра тое, як стаць яе ўдзельнікам, можна атрымаць на сайце арганізатараў – edustudio.by.

 

Акрамя Школы сучаснага журналіста, “Студыя карысных кампетэнцый” прапануе гарадзенцам курсы замежных мовах, заняткі па вывучэнні роднага горада (курс “Родны Гродна”) і гісторыі нашага краю, фотамайстэрству, аздараўленчай гімнастыцы і г.д.

 

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” была створаная ў канцы 2014 г. 

 

Яе мэтай з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрымання ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства