Восень уступае ў свае правы: прагноз надвор’я на 21-27 верасня
21 верасня. Воблачнае надвор’е пратрымаецца да самага вечара. Без ападкаў. Вецер заходні, 3-5 м/с.
Дзень: +14°…+16°
Вечар: +15°…+12°
Нашы продкі зацемілі, калі ў гэты дзень надвор’е добрае, то і восень будзе добрая. Сачылі таксама за жывёламі: калі жывёла імкнецца на пашу рана, то і зіма будзе ранняя.
22 верасня. Раніцай неба зацягнецца аблокамі, якія так і не знікнуць да канца дня. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні і паўднёвы, 1,9 – 3,8 м/с.
Ноч: +11°…+10°
Раніца: +8°…+10°
Дзень: +14°…+17°
Ноч: +17°…+13°
22 верасня лічыцца днём восеньскага раўнадзенства. У гэты час ноч раўняецца з днём і павялічваецца: усё карацей дзень, ўсё даўжэй ноч. У гэты дзень надыходзіць і астранамічны пачатак восені. Нашы продкі ў гэты дзень назіралі за павуціннем: калі яно доўгае, то восень будзе яснай і снег няхутка выпадзе.
23 верасня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. Без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні, 3-6 м/с.
Ноч: +10°
Раніца: +12°
Дзень: +19°
Вечар: +16°
Аб надвор’і ў гэты дзень судзілі па рабіне. Калі рабіны ў лесе шмат – восень будзе дажджлівай, калі ж мала – сухой. Шмат ягад на рабіне прадвесціць суровую зіму.
24 верасня.Хмары, панаваўшыя ў небе ўвесь дзень, да вечара рассеяцца. Ноччу будзе ісці дождж. Раніцай распагодзіцца і ўся астатняя частка дня пройдзе без ападкаў. Вецыер паўночны, 3 м/с.
Ноч: +14°
Раніца: +14°
Дзень: +21°
Вечар: +18°
З гэтага дня пачынаецца Залатая восень, якая працягнецца да 15 кастрычніка. У гэты час бываюць апошнія навальніцы перад пачаткам зімы.
25 верасня. На працягу ўсяго дня неба будзе пакрыта аблокамі. Увечары, магчыма, пройдзе дождж. Вецер паўночны і пазночна-усходні, 2-4 м/с.
Ноч: +14°
Раніца: +13°
Дзень: +21°
Вечар: +17°
Жывёльнае жыццё хутка замірае, восень уступае ў свае правы. Нашы продкі ў гэты дзень вывучалі лісце бярозы і даведваліся пра будучую вясну: калі лісце жоўкне з верхавіны дрэва – вясна будзе ранняй, а калі знізу, то – позняй.
26 верасня. На працягу ўсяго дня неба будзе пакрыта аблокамі. Большая частка дня пройдзе без ападкаў, а вечарам чакаецца дробны дождж. Вецер паўночна-усходні, 2-5 м/с.
Ноч: +14°
Раніца: +13°
Дзень: +19°
Вечар: +15°
Да гэтага часу заканчваецца фарміраванне восеньскіх зграй гракоў. Нашы продкі заўважылі: калі гракі ляцяць, ужо можна чакаць снегу. А калі ў гэты дзень пойдзе дождж, то надвор’е ў бліжэйшы час будзе непагодлівым.
27 верасня.Воблачнае надвор’е будзе трымацца да самага вечара. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 2,9 – 4,5 м/с.
Ноч: +14°
Раніца: +13°
Дзень: +19°
Вечар: +15°
Калі 27 верасня дзьме паўночны вецер, то лета будзе цёплым.