У Гродне вор скраў заплечнік бегуна

|

Мясцовы жыхар без пэўных заняткаў назіраў за спартыўным мерапрыемствам. Калі школьнікі, што прыглядалі за рэчамі ўдзельнікаў забегу, згубілі пільнасць, мужчына прыхапіў адзін з заплечнікаў і кінуўся на ўцёкі.

Такім чынам злодзей здабыў джынсы, красоўкі, майку і мабільны тэлефон. Аднак радасць яго была нядоўгая: супрацоўнікі міліцыі хутка вылічылі вора. У дачыненні яго распачатая крымінальная справа.

 

Паводле http://grodnonews.by