Пікет неафіцыйнага Саюза палякаў у Гродне: затрыманыя больш за 20 чалавек

|

А.Арэхва:

Пікет каля аблвыканкаму доўжыўся хвілін 20. Была толькі адна расцяжка на польскай мове “Пакіньце польскую школу!”


Людзей хапалі і падчас самога пікету, і пасля яго.

Здаецца, вывозілі на трох бусіках.

Па маіх падліках затрыманых – удзельнікаў, журналістаў, выпадковых прахожых – больш за 20 чалавек, але дакладная колькасць невядомая. Толькі ў адной машыне везлі 8 чалавек.


Зараз спрабую даведацца, куды людзей павезлі. Ведаю, што 4 чалавекі на Гараднічанскай знаходзяцца, кажуць, кагосці павезлі на Дзевятоўку.

Ігара Банцара моцна пабілі падчас затрымання, разбітая галава, галавой ударылі аб асфальт, калі цягнулі. Яго спрабавалі бараніць кабеты, але і ім таксама дасталося. Выклікалі хуткую дапамогу.



Актывісты непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі разгарнулі пікет каля будынку Гродзенскага аблвыканкаму ў першы дзень ІХ фестывалю нацыянальных культур.

Такім чынам яны хацелі  прыцягнуць увагу да сітуацыі вакол польскай школы ў Гродне (СШ№36), у якой з наступнага навучальнага года упраўленне адукацыі плануе адкрыць 2 класы з рускай мовай навучання.

 

Затрыманні пачаліся яшчэ да пачатку пікета, і першымі ахвярамі сталі журналісты.

Журналіста Яна Романа, які збіраўся асвятляць акцыю, затрымалі каля дома, калі ён толькі выйшаў з пад’езда паведаміў baj.by.

Праз тры гадзіны  Романа адспусцілі на волю. Як расказаў журналіст, ужо пад час затрымання яму далі сказалі, што не варта ісці на пікет “Саюза палякаў”. Каб правесці вызначаныя законам тры гадзіны ў пастарунку, журналісту пранавалі пачытаць юбілейнае выданне кнігі “Гісторыя крымінальнай міліцыі”.

Міліцыя дзяжурыла таксама каля пад’ездаў дамоў журналістаў Андрэя Фралова і Алеся Дзянісава.

 

Здымак http://spring96.org

 

Здымак