У Новы год гарадзенцы пабачаць электрычнае “Тэсла-шоў” і зладзяць рэкордны карагод (праграма свята + карта + спіс забароненага)

|

Праграма свята:

 

01.00 – электрычнае “Тэсла-шоў”

 

01.30 – выступ музычнага праекта “Знай Наших”;

 

02.00 – святочны феерверк;

 

02.05 – устанаўленне гарадскога рэкорда на самы вялікі карагод вакол елкі;

 

02.10 – 02.30 – працяг канцэрт “Знай Наших”;

 

02.30 – 03.00 – навагодняя дыскатэка з элементамі харэаграфіі і вогненнага шоў.

 

Для дарослых і дзяцей будуць працаваць Дзед Мароз і Снягурка, а таксама аніматары.

 

Уваход на плошчу Леніна будзе арганізаваны праз тры КПП. Міліцыя не прапусціць на свята асоб у стане алкагольнага ап’янення ці пад уплывам наркотыкаў або псіхатропаў.

align=”” alt=”карта КПП Гродно новый год” width=”720″ height=”540″ >

Націсніце на карту, каб паглядзець у большым памеры

 

Таксама нельга будзе пранесці з сабой зброю (агнястрэльную, халодную, газавую) і яе муляжы, эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх можа зашкодзіць грамадскаму парадку або правам і інтарэсам грамадзян, незарэгістраваныя сцягі і вымпелы, алкаголь, піратэхніку, веласіпеды і іншыя габарытныя рэчы.

 

Паводле інфармацыі Гродзенскага гарвыканкама і УУС Гродзенскага аблвыканкама