Гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія ў лютым выходзілі на плошчу Леніна, аштрафавалі

|

Нагадаем, 15 лютага на плошчы Леніна сабралася каля 150 прадпрымальнікаў, якія патрабавалі сустрэчы са старшынёй гарвыканкама. Яны пратэставалі супраць указу №222, які, на іх думку, знішчае дробных прадпрымальнікаў. На акцыю прынеслі нават самаробны плакат “Мы супраць дыктатуры”. Чалавека, які яго прынес, хацела затрымаць міліцыя, але ўдзельнікі мітынгу яго абаранілі.

 

Сустрэча са старшынёй гарвыканкама скончылася нічым, пасля гадзіны стаяння на плошчы людзі разышліся. Наступныя некалькі “панядзелкавых акцый” былі значна менш люднымі, пакуль наогул не спыніліся.