Лёс Саладоўнікава ў “Нёмане” робіцца няпэўным пасля няўдала старту ў чэмпіянаце

, |

Многія чакалі ад гарадзенцаў удалага старту, бо каляндар дазваляў зрабіць гэта. Але ў першых двух матчах жоўта-зялёныя набралі толькі 1 ачко. У першым туры падапечныя Сяргея Саладоўнікава згулялі ў нічыю з “Гранітам”, а ў другім туры гарадзенцы прайгралі дэбютанту Вышэйшай лігi “Крумкачам”.

 

Атрымаць каментар па выніках сустрэчы не ўдалося, але ёсць верагоднасць таго, што Гой паставіў Саладоўнікаву пэўныя ўмовы на наступныя матчы чэмпіянату. Па чутках, матч трэцяга тура супраць “Віцебска” можа вызначыць далейшы лёс трэнера.

 

Варта адзначыць, што ў гэтым футбольным сезоне ў Беларусi ўжо адбыліся адстаўкі галоўных трэнераў. Пасля двух кубкавых матчаў і двух у чэмпіянаце быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера “Белшыны” Уладзімір Ежураў.

 

Фота: fcneman.by