Усе баяліся прайграць “Крумкачам”. А “Нёман” узяў і прайграў
Раней ці пазней такое павінна было адбыцца. Каманда Сяргея Саладоўнікава трапіла ў складаную сітуацыю, з якой было цяжка выбрацца. Усе баяліся прайграць дэбютанту, вось гарадзенцы і сталі першымі.
У самым пачатку матчу каманды паказалі актыўны футбол. Але ўжо да 10-й хвіліны было заўважна, што гаспадары ўзялі гульню пад свой кантроль. Наперадзе ў “Крумкачоў” актыўнічаў Вячаслаў Глеб, якому з другой спробы на 17-й хвіліне атрымалася ўзяць вароты Курганскага. Ён прыгожа абыграў гарадзенскіх абаронцаў і з правага флангу паклаў мяч у далёкі ад галкіпера вугал.
Пасля прапушчанага гола гарадзенцы спрабавалі нешта навязаць суперніку, але ўсё сканчалася незразумелымі нападамі.
У пачатку другога тайма ізноў гаспадары задавалі тон у матчы, актыўнічаў усё той жа Глеб, які мог аформіць дубль. А ўжо на 55-й хвіліне “Нёман” пасля ўдару Бацішчава ратуе штанга.
Толькі на 60-й хвіліне галоўны трэнер жоўта-зялёных Сяргей Саладоўнікаў пачаў рабіць замены. Спачатку выйшаў Вяргейчык замест Васькова, а пасля і Лешка замест Кавалюка. Менавіта пасля замен гарадзенцы дадалі ў гульні і стварылі шэраг момантаў, у адным з якіх, на 70-й хвіліне, Васілюку ўдалося зраўняць лік. У Рамана з’явіўся момант і ён адразу ж уключыўся, абыграў Федарэнку і пакаціў мяч у пустыя вароты.
Пасля таго, як гарадзенцы зраўнялі лік, на поле пайшоў адкрыты футбол. У адным з момантаў на 88-й хвiлiне суддзя ўбачыў парушэнне ў штрафной гасцей і паставаў пенальці. Адзінаццаціметровы Курганскі адбіў, але вось дабіванне Шчэгрыковіча адбіць галкіпер гарадзенцаў ужо не змог. Такім чынам “Крумкачы” забілі пераможны гол і атрымалі першую перамогу ў Чэмпіянаце.
Крумкачы (Мінск) – Нёман (Гродна) – 2:1