“Належнага кантролю няма”: пагрозу навакольнаму асяроддзю Гарадзеншчыны прызнаў Дзяржкантроль

|

На калегіі названы шматлікія факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства ў вобласці за апошнія гады і сведчанні, што адпаведныя службы рэагуць на іх недастаткова.

 

Аналіз праверак, звароты ў КДК паказваюць, што няма належнага кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства органамі, на якія гэтыя функцыі ўскладзеныя, – сказала начальнік ўпраўлення бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў КДК вобласці Наталля Крывіцкая. – Гэта дыскрэдытуе мясцовыя органы ўлады, спараджае ў людзей меркаванне аб усёдазволенасці пры самавольным занятку зямель і іншых дзеяннях “.

 

Да абмеркаванны былі прыведзены абуральныя факты самавольнага карыстання зямлёй.

 

– У вобласці знаходзілі незаконныя кар’еры глыбінёй да 11 м, якія “памылкова” выкапалі будаўнічыя арганізацыі для здабычы пяску і жвіру, у тым ліку на сельскагаспадарчай зямлі.

 

– У выніку самавольнага будаўніцтва фабрыкі па вырошчванню грыбоў і вытворчасці кампоста (УКБ Гродзенскага аблвыканкама выдаў дазвол на будаўніцтва аб’екта ў парушэнне заканадаўства яшчэ ў 2010 годзе) да гэтага часу не выкарыстоўваецца сельскагаспадарчая зямля ў Гродзенскім раёне. На прадстаўленай для будаўніцтва фабрыкі зямлі аб’екты закінутыя на стадыі нулявога цыклу, а зняты ўрадлівы пласт глебы зарос кустоўем і дрэвамі.

 

– Індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя асобы ўмудрыліся ў парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства выкапаць сажалкі ці ўсталяваць уласныя прычалы на грамадскіх вадаёмах, пачаць будаўніцтва дамоў на прыродаахоўных тэрыторыях. Адзін такі дом без якіх-небудзь дакументаў на зямельны ўчастак вырас ля возера Свіцязь на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Свіцязянскі”.

 

– Выяўлены факты перавышэння забруджвальных рэчываў у сцёкавых водах, ёсць праблемы з выкідамі ў атмасферу, маюцца сур’ёзныя прэтэнзіі да арганізацый. Напрыклад, “Кронаспан” неаднаразова дапускаў несанкцыянаваны скід адходаў з утрыманнем фармальдэгіду ў каналізацыю і ў паветра. Аднак штрафы пры гэтым камітэт навакольнага асяроддзя накладаў мінімальныя ў параўнанні з магчымымі, ды і ў цэлым праблема не вырашалася.

 

Старшыня КДК Гродзенскай вобласці Васіль Герасімаў на калегіі падкрэсліў, што галоўная мэта работы кантралюючых ведамстваў – папярэдзіць забруджванне зямлі, вады і паветра, для чаго неабходна выбіраць тыя метады працы, якія дзейнічаюць. Калі штраф будзе параўнальны па коштах з затратамі на ачыстку вады рэагентамі, магчыма, гэта прымусіць не зліваць неачышчаныя сцёкі ў раку.Таксама ў шэрагу выпадкаў прапаноўвалася ініцыяваць меры на рэспубліканскім узроўні. Напрыклад, без гэтага не абысціся ў вырашэнні праблемы аўтамабільных выкідаў.

 

Калегія КДК прашла ў пашыраным складзе. Удзел у паседжанні ўзялі кіраўнікі пракуратуры, санітарнай службы і Следчага камітэта, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута і памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка. Калегіі папярэднічала праверка пракуратуры і КДК.