З чаго смяяліся ў Гродне: сёлетнія першакрасавіцкія жарты з сеціва

|

Гісторыя горада


З навуковай абгрунтаванасцю і паслядоўнасцю падышоў да першакрасавіцкага розыгрышу вядому гарадзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон. На сваёй старонцы ў сеціве ён размясціў інфармацыю пра “сенсацыйную знаходку” ў раёне Зарыцы.

 

 

Паводле гэтай інфармацыі, значнасць знаходкі настолькі вялікая, што “перапіша” гісторыю горада як мінімум ад сярэднявечча. Ролю галоўнай “качкі” блогер адвёў драўлянай фігурцы, нібыта знойдзенай на раскопе.

 

 

 

Каб усыпіць пільнасць землякоў, Мечыслаў размясціў пост ў інтэрнэце яшчэ напярэдадні дня смеху, а першага красавіка раскрыў жарт.

 

Няўлоўны слон і агрэсіўны лось

 

Першакрасавіцкія розыгрышы пра слана ўвайшлі ў традыцыю горада за той час, што заапарк чакае экзатычную жывёлу. Раней на 1 красавіка слон “прылятаў” самалётам  і “пасяляўся” Ў Каробчыцах, гэтым разам ён ўцёк з машыны пры транспартыроўцы на украінска-беларускай мяжы, пакінуўшы ў выглядзе доказу след на вільгоінай першакрасавіцкай глебе.

 

 

Нагодаю для ўцёкаў паводле паведамлення сталі ухабістыя украінскія дарогі, таму слон Маркіз вырашыў падацца на волю, пакінуўшы ў памяці вадзіцеля толькі свае адведзеныя вушы і хобат, якім пастаянна махаў. 

 

 

 

Хаця ў паведамленні не узгадваецца, што слон накіроўваўся менавіта ў Гродна, многія звязалі гэту фэйкавую навіну з доўгім чаканнем на яго ў гарадзенскім заапарку. Выказваліся і меркаванні наконт далейшага развіцця падзей: галодны зняможаны слон мог бы прыбіцца да памежнікаў. А гэтыя бравыя хлопцы выхадзілі б жывёліну і прэзентавалі б нарэшце нашаму заапарку.

 

На пару са сланом у “качку” ператварыўся і “малады агрэсіўны лось”. Воляю жартаўнікоў з Белсата ён ўцёк з заапарка пад час кармлення і зараз шукае сабе кампанію для вясновага гону. Асабліва ўважлівымі раілі быць матацыклістам і раварыстам, бо лось можа прыняць іх за супернікаў з нагоды формы стырна.

 

 

 

Футбол: сакрэтная зброя і адмова ў акрэдытацыі

 

Пачатак чарговага чэмпіяната краіны па футболу таксама не застаўся па-за ўвагай ахвотных да жартаў. 1 красавіка “Твайму стылю” удалося наведаць тайную трэніроўку футбалістаў і высветліць, што форварды “Нёмана” ўжо некалькі тыдняў авалодваюць сакрэтнымі тэхнікамі, што прывядуць да перамогі. Гэта інтэрнэт-качка адкрыла вочы на сапраўдны стан рэчаў нават кіраўніцтву клуба.

 

Але гэта жарт стаў проста жаўтаротым качаняткам у параўнанні ў “ударам ў адказ” з боку “Нёмана”. “Качка”, што прыляцела з клуба, паведаміла пра адмову ў акрэдытацыі журналістам з “Прэсбола” за “неаднаразовыя скажэнні інфармацыі, што тычыцца гарадзенскага клуба, што падавалася журналістамі самай папулярнай газеты”.

 

 

 

Кантрабанда і сабачкі


Блізкасць да мяжы так часта прыносіць ў Гродна амаль неверагодныя весткі, што не дзіўна, калі гарадзенцы ловяцца на “качак” пра мытню і кантрабанду. Дзяўчына-кінолаг, што марыць жыць у вялікім доме са сваімі гадаванцамі, а пакуль што раскрывае на мяжы схованкі з кантрабандай ў фурах таксама аказалася “качкаю”.

 

 

“Цуды и цiкавосткi, яны побач” усміхаецца смайлікам аўтарка жарта, і цяжка з ёй не пагадзіцца. Нават, калі 1 красавіка ўжо мінула.