Выстава альтэрнатыўнага мастацтва “Абсанс” адкрыецца ў Гродне
Пабачыць авангарднае мастацтва, паразважаць над інсталяцыямі і выпіць келіх віна можна будзе ў памяшканні галерэі. А з надыходам цемры ў дворыку зайграе IDM музыка (англ. Intelligent Dance Music) ды ажыве 3D-мэпінг.
“Абсанс” – медыцынскі тэрмін, які літаральна перакладаецца “адсутнасць”. Характарызуецца кароткачасовым адключэннем свядомасці. Чалавек раптоўна, без якіх-небудзь папярэдніх прадвеснікаў перастае рухацца, як бы камянее. Альбо проста – “заліпае”.
Мастакі Яўген Рамашоў і Эміль Зянько паспрабавалі выкарыстаць гэты стан у якасці прызмы, праз якую зірнулі на штодзённасць.